1. Частка II "" />

Активная арт-площадка для презентации актуального беларуского и европейского искусства

Минск, ул. Октябрьская, 19
(открытие в скором времени)

+375 29 366 75 16
(временный номер)

Рубрыкi
Сябры галерэi
  • ADSL
  • Livejournal
  • Art Activist
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
Навіны
Август 29, 2011 | Беларусь

Выставачны праект "3> 1. Частка II "

2 верасня ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца выставачны праект “3 > 1. Частка II”.

У 2007 годзе у фармаце “Тры ў адным” галерэя прадстаўляла жывапіс Дзяніса Барсукова, фота Сяргея Ждановіча і Алены Таборка.

А зараз адбудзецца другое прадстаўленне мінскай публіцы праекта “3 > 1”, які атрымаў ужо міжнародны статус. У яго рамках будуць прадстаўлены тры фотавыставы: “Партрэт Сусвету” Эдварда Гжегожа Функе (Кашалін. Польшча), “Адлюстраванні” Людмілы Войды (Гродна) і “Старонкі з дзённіка” Сяргея Ждановіча (Мінск).

Эдвард Гжэгож Функе – Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Польшча. Узнагароджаны прэміяй Прэзідэнта горада Кашаліна за выдатныя дасягненні ў вобласці мастацкай творчасці, абароны і развіцця культуры, медалём “Людзі для людзей” асацыяцыі “Салідарнасць Плюс”. У цяперашні час Эдвард Функе – старшыня Савета па культуры пры Прэзідэнце горада Кашаліна, сябра саюза мастакоў-фатографаў, Асацыяцыі мастакоў і Фотаклуба Рэчы Паспалітай. Выпускнік Гданьскага палітэхнічнага ўніверсітэта. Кандыдат тэхнічных навук.

Людміла Войда – сябра народнага фотаклуба “Гродна”, сябра Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”, сябра фатаграфічнага таварыства ім. Эдмунда Остэрлофа ў г. Радомско (Польшча). Выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы. У цяперашні час працуе на факультэце мастацтваў і дызайна Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы.

Сяргей Ждановіч – вядомы беларускі мастак, фатограф і дызайнер, выпускнік Мінскай мастацкай вучэльні імя Глебава, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Выстава працуе з 2 (з 17.00) па 24 верасня 2011г.

Адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі);

тэл. 227 26 12.

11.00 – 19.00, вых. : нядзеля, панядзелак.