Активная арт-площадка для презентации актуального беларуского и европейского искусства

Минск, ул. Октябрьская, 19
(открытие в скором времени)

+375 29 366 75 16
(временный номер)

Рубрыкi
Сябры галерэi
  • ADSL
  • Livejournal
  • Art Activist
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
Навіны
Август 19, 2011 | Галерэя «Ў»

Запрашаем да ўдзелу ў праекце I, Culture puzzle

Запрашаем да ўдзелу!

Запрашаем усіх далучыцца да міжнароднага культурнага праекта I, Culture puzzle, незалежна ад вашага полу, узросту і сацыяльнага статусу! Прыходзьце, будзе цікава і займальна!

На працягу трох дзён пад кіраўніцтвам Монікі Якубяк пройдзе воркшоп, дзякуючы якому вы зможаце далучыцца да супольнага стварэння культуры, паглыбіцца на некалькі дзён у рамяство і знайсці ў ручной працы адлюстраванне сваіх эмоцый і думак. Праца рукамі – гэта натуральны працэс для чалавека, менавіта таму ў свеце сучасных тэхналогій і шалёнага рытму гэта можа стаць неацэнным досведам для кожнага. Шыццё як рамяство з'яўляецца найбольш зразумелым і агульным для людзей, незалежна ад іх мовы, нацыянальнасці і жыццёвага досведу.

Падчас майстар-класаў вы зможаце не толькі навучыцца асновам шытва і стварыць аўтарскія хэнд-мейд-вырабы, але і далучыцца да дыскусіі "Што такое сучаснае рамяство і якое яго значэнне».

У завяршэнне праекта адбудзецца адкрытая імпрэза, падчас якой будуць прэзентаваны вынікі працы ўдзельнікаў за тры дні майстар-класаў (выстава хэнд-мейд-вырабаў). Кожны з ўдзельнікаў арганізуе сваю працоўную прастору для навучання публікі (асобны стол, швейная машынка, на якой удзельнік праекта разам з наведвальнікамі зможа пашыць пэўны выраб.

Фінальная частка адкрытай імпрэзы – аздабленне 1 / 12 часткі пазла, замацаванай за Мінскам. Палатно памерам 20х20 метраў удзельнікі напоўняць сваімі аўтарскімі вырабамі, пазл будзе сфатаграфаваны зверху, затым гэта выява з'явіцца на афіцыйным сайце праекта і зойме сваё месца сярод іншых частак вялікага пазла.

Праект будзе праходзіць 15–18 верасня ў Мінску. За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся, калі ласка, да арганізатараў у галерэю "Ў" па адрасе:

пр-т Незалежнасці, 37А

кантактныя тэлефоны: 375 172 86 31 68, 375 29642 87 65

e-mail: info@ygallery.by