Активная арт-площадка для презентации актуального беларуского и европейского искусства

Минск, ул. Октябрьская, 19
(открытие в скором времени)

+375 29 366 75 16
(временный номер)

Сябры галерэi
  • ADSL
  • Livejournal
  • Art Activist
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
Выставы
08.10.2009 - 26.10.2009 | Сяргей Кірушчанка

EARTH ART

Першай імпрэзай стала пэрсанальная выстава Сяргея Кірушчанкі «EARTH ART» («Надыйшоў час шчыльна заняцца прыземленым мастацтвам»), арганізаваная пры падтрымцы «Беларускага Народнага Банку».

Праект распачаўся ў 2006 годзе ў вёсцы Ўрода, дзе аўтар разам зь іншымі мастакамі займаўся пераўтварэньнем вясковага ляндшафту. Старыя драўляныя зрубы былі мадэрнізаваныя з дапамогай колеру, атрымліваючы новае жыцьцё ўжо ў якасьці арт-аб’ектаў. Потым фота- і відэадакумэнты з акцыі перапрацоўваліся ў сэрыі кампазыцыяў у тэхніках шаўкаграфіі й жывапісу.

Гэты праект сумяшчае ў сабе шэраг сучасных напрамкаў мастацтва (лэнд-арт, мінімал-арт, мэдыя-арт, відэа-арт). Мастак перапрацоўвае традыцыі мінімалізму 20–50-х гадоў праз прызму вясковых краявідаў.