Активная арт-площадка для презентации актуального беларуского и европейского искусства

Минск, ул. Октябрьская, 19
(открытие в скором времени)

+375 29 366 75 16
(временный номер)

Сябры галерэi
  • ADSL
  • Livejournal
  • Art Activist
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
Выставы
05.03.2010 - 30.03.2010 | Аніка Карлсан Рыксан і Анна Віёла Хальберг

State of Mind

Аніка Карлсан Рыксан і Анна Віёла Хальберг (Швецыя) пры падтрымцы Амбасады Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, Шведскага інстытута

Яны працуюць як індывідуальна, так і разам у камандзе ў сферы стварэння мастацкіх відэаінсталяцый, а таксама займаюцца куратарскай дзейнасцю. Іх супольная праца базуецца на эксперыментальным дакументальным даследаванні з інтэрв’ю і партрэтамі ў якасці адпраўной кропкі.

Цэнтральнымі з’яўляюцца пытанні агульнай і групавой самасвядомасці. Фота і відэаматэрыялы прадстаўленыя ў трохмернай інсталяцыі ў цесным звязку з семінарамі і майстар-класамі. Працы ўключаюць ў сябе дасканалае даследаванне і падаюцца ў выглядзе мастацкіх інсталяцый, якія можна інтэрпрэтаваць самымі рознымі спосабаві.

З аднаго боку, вялікі інтарэс выклікаюць адносіны і тая напружанасць, што ўзнікаюць на мяжы фота- і відэавобразаў, а з іншага боку, цікавым з’яўляецца стварэнне спадчыны праз пасярэдніцтва вуснага аповеду і віртуальнай вобразнасці ў калектыўнай памяці.

Адкрыццё: 5-га сакавіка ў 19.00

Урачыстае адкрыццё – Уле Вэстберг, дырэктар Шведскага інстытута, і Анна Экберг, супрацоўнік пасольства Швецыі ў Мінску.

Інфармацыя пра мастацкія творы і мастакоў

Назва: Стан розуму

Мастакі: Аніка Карлсан Рыксан & Анна Віёла Хальберг

Сродкі: інсталяцыя, 11 копій стужкі і 8-канальнае відэа, гук

Працягласць: 7 фільмаў працягласцю прыкладна 35 хвілін кожны + дэманстрацыя/заднік

Агучванне: руская, англійская і шведская мовы

Субтытры: англійскія і рускія Год вытворчасці: 2008 (2006-2008)

Прэм’ера адбылася на “EuroPride 2008” у Доме культуры Стакгольма.

Працягласць выставы – 4 тыдні

Выстава 2010: Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, Мінск, Беларусь.

Урачыстае адкрыццё – 5-га сакавіка ў 19:00,

EuroPride 2010 Warsaw

Выстава 2009: Харкаўская гарадская мастацкая галерэя, Харкаў, Украіна, ліпень – жнівень / «Гоголь Fest 09», «Мастацкі арсенал», Кіеў, Украіна, верасень

Выстава 2008: Гётэборгскі музей мастацтваў, Гётэборг, Швецыя, верасень – лістапад (сумесна з ELIA) / «Росфото», Санкт-Пецярбург, Расія, верасень – кастрычнік / Дом культуры, Стакгольм, Швецыя, ліпень – жнівень (на «Europride 2008»)

Апісанне: Праект «Стан розуму» даследуе этычныя, юрыдычныя, сацыяльныя аспекты жыцця прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў у Расіі, факусуючыся на лесбіянках і бісэксуальных жанчынах. Тэмай дыскусіі выступаюць дэфіцыт vs. магчымасці, дачыненне vs. адчужэнне, прадвызначаная- vs. абраная ідэнтычнасць.

Асновай працы з’яўляюцца персанальныя гісторыі і групавыя партрэты. Падчас сваіх паездак у Пецярбург з 2006 па 2008 гады мастакі супрацоўнічалі з рознымі арганізацыямі, актывістамі і асобнымі прадстаўнікамі грамадства. «Стан розуму» прадстаўляе сабой дыскусію на тэму інтэркультурных перспектываў палітыкі ідэнтычнасці. Гісторыі заснаваныя на дакументальным матэрыяле, які збіраўся ва ўмовах поўнага даверу людзей, у якіх браліся інтэрв’ю, да мастакоў падчас збору дадзеных.

Цэнтральнымі пытаннямі сталі пытанні лідэрства, дэмакратыі і правоў чалавека. На сямі маніторах адначасова 39 чалавек з палітычнага і персанальнага пункту гледжання апісваюць жыццё ў Пецярбургу ў ракурсе праблем сэксуальных меншасцяў, Усходу і Захаду, прыватных сітуацый і канфрантацый, а таксама сваё бачанне будучыні. Сярод іх людзі ад 17 да 67 гадоў, студэнткі, журналісткі, псіхолагі, стрыптызёркі, дактары, офісныя работнікі, кіроўцы, паэткі, юрысты, навуковыя супрацоўнікі, прадпрымальніцы, рок-зоркі, гаспадыні дому і г.д.

Відэаінсталяцыя ўяўляе сабой групавы партрэт з выявай Нявы на заднім плане. На фотаздымках вялікага фармату сябры і сямейнікі збіраюцца ў гістарычных месцах Пецярбурга.