Активная арт-площадка для презентации актуального беларуского и европейского искусства

Минск, ул. Октябрьская, 19
(открытие в скором времени)

+375 29 366 75 16
(временный номер)

Сябры галерэi
  • ADSL
  • Livejournal
  • Art Activist
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
Выставы
08.10.2010 - 25.10.2010 | Руслан Вашкевіч

Шкала Рыхтэра

Шкала Рыхтэра. Руслан Вашкевіч

Вы, напэўна, ведаеце Руслана Вашкевіча — эпатажнага, парадаксальнага і нязменна іранічнага мастака. Яго працы прадстаўлялі Беларусь на Венецыянскай біенале, прадаваліся на аўкцыёне Sotheby’s, дэманстраваліся ў галерэях Нью-Ёрка, Парыжа, Мадрыда. 8 кастрычніка Мінск убачыць яго новы праект у галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

Магчыма, вам знаёмы Рыхтэр. «Шкала Рыхтэра» спасылаецца адразу на двух чалавек з гэтым прозвішчам: Герхарда Рыхтэра і Чарльза Ф. Рыхтэра.

Першы — Герхард Рыхтэр — нямецкі мастак, заснавальнік «капіталістычнага рэалізму». Працуе на сутыку жывапісу і фатаграфіі. Часта выкарыстоўвае эфект размытага аматарскага фотаздымка. Герхард нарадзіўся ў 1932 г., а ў 1964 г. напісаў фотарэалістычную карціну «Жанчына з парасонам» («Die Frau mit dem Schirm»).

Другі — Чарльз Ф. Рыхтэр — чалавек, чыім імем названая шкала, па якой вымяраюць магнітуду хістанняў Зямлі. Амерыканскага сейсмолага Чарльза Ф. Рыхтэра (1900–1985) называюць «дырыжорам землятрусаў». У шкале Рыхтэра 8 балаў. У праекце Руслана Вашкевіча 8 жывапісных прац.

Праект пачынаецца з «Жанчыны з парасонам»: «Калі мы глядзім на гэтую карціну, нашая аптычная сістэма дае збой, зрок страчвае раўнавагу. Вока аўтаматычна шукае вертыкаль. Там злева ёсць вялікі вертыкальны фрагмент сцяны. Я трымаўся за гэтую сцяну, і мне ўдавалася кантраляваць сітуацыю. Але — удвух з Чарльзам — Рыхтэры мяне адолелі. Чысты тэхнічны фол першага, васьміразова памножаны другім. Нескладаная карціна ператварылася ў суцэльную размазню. Так з’явілася серыя выяваў змены магнітуды хістанняў Зямлі на прыкладзе адной працы Герхарда Рыхтэра».

Свет хісткі. Пошук устойлівай стратэгіі мастака ў ім — шлях, які вы можаце прайсці па падлозе выстаўнай залы з 8 па 25 кастрычніка 2010 года ў галерэі «Ў».

Вы можаце набыць работы з выставы «Шкала Рыхтэра» ў галереі.

DB ERROR: You have an error in your SQL syntax; check the manual that corresponds to your MySQL server version for the right syntax to use near 'LIMIT 0,1' at line 1 in one() function
1 in line 513 of file /h/ygalleryby/htdocs/libs/model/reclist.lib.php
SQL: SELECT url FROM rn_sitems WHERE unified_id=