Активная арт-площадка для презентации актуального беларуского и европейского искусства

Минск, ул. Октябрьская, 19
(открытие в скором времени)

+375 29 366 75 16
(временный номер)

Сябры галерэi
  • ADSL
  • Livejournal
  • Art Activist
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
Выставы
14.01 – 31.01.2011 | Жанна Капустнікава

ДА.О

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” пры падтрымцы кампаніі Volkswagen распачынае год новым яскравым праектам Жанны Капуснікавай “ДА.О”.

Выстава жывапісу Жанны Капуснікавай “ДА.О” будзе прадстаўлена ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з 14 студзеня па 1 лютага 2011 года.

Добра вядомая мінскаму гледачу Жанна Капуснікава ў гэты раз не раскрывае да канца задумку свайго праекта, даючы магчымасць дазнацца пра сакрэт непасрэдна на адкрыцці…

У экспазіцыі будзе прадстаўлена серыя партрэтаў. Але выстава будзе нечаканасцю нават для саміх партрэтаваных. Па-першае, таму што яны не падазраюць, што будуць намаляваныя на прадстаўленых палотнах, а па-другое, таму што пры гэтым яны будуць у пэўным сэнсе суаўтарамі сваіх жа ўласных партрэтаў.

У самой жывапіснай манеры Жанна застанецца вернай сабе, і яе палотны будуць такімі ж яркімі, інтэнсіўнымі і дынамічнымі, як і ў папярэдніх праектах.