Активная арт-площадка для презентации актуального беларуского и европейского искусства

Минск, ул. Октябрьская, 19
(открытие в скором времени)

+375 29 366 75 16
(временный номер)

Сябры галерэi
  • ADSL
  • Livejournal
  • Art Activist
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
Выставы
23.11.2009 – 29.11.2009 | Каллектыўная выстава

SketchBook

Выстава SketchBook

Куратар: Хрысціна Сташкевіч

Удзельнікі: Вольга Сазыкіна, Аляксей Андрэеў, Зоя Луцэвіч, Юрась Барысевіч, Антаніна Слабодчыкава, BWGM, Сяргей Бабарэка, Ганна Жынь, Аляксей Губараў, Юра Шуст, Ілья Доўнар, Базыль, Зміцер Післяк, Юра ніо.

Выстава “SketchBook” — гэта праект, прысвечаны кнігам: намаляваным кнігам, арт-кнігам, запісным кніжкам. Тут можна ўбачыць як арыгіналы, так і павялічаныя копіі, якія дазваляюць больш падрабязна разгледзець усе дэталі. Для знаёмства з замежнымі аналагамі на выставе дэманструецца слайд-шоў скечбукаў з розных краін.

Праект “SketchBook” — першая спроба прэзентаваць такога кшталту формы мастацтва ў галерэйнай прасторы, што паслужыць штуршком для далейшага развіцця гэтай тэмы. Мастацтва кнігі, ці кніжнае мастацтва, на сённяшні дзень не абмяжоўваецца паняццем ілюстрацыі ці выдавецкай дзейнасці.

Сучасны мастак звяртаецца да вобраза кнігі ў класічных формах: у графіцы, жывапісе і скульптуры, выкарыстоўвае яе саму ў інсталяцыях, перформансах і відэаарце, а таксама стварае свае ўласныя кнігі. Ва ўсіх гэтых выпадках выкарыстаная мастаком і затым перанесеная ў галерэйную прастору кніга становіцца творам мастацтва.