Активная арт-площадка для презентации актуального беларуского и европейского искусства

Минск, ул. Октябрьская, 19
(открытие в скором времени)

+375 29 366 75 16
(временный номер)

Сябры галерэi
  • ADSL
  • Livejournal
  • Art Activist
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
Выставы
22.09.2010 – 06.10.2010 | Куратарскі праект

Vis-a-Vis. Актуальныя дыялогі

Выстава vis-a-vis

Удзельнікі: Мона Яс, Ульрыка Мор, Торстэн Штрайхардт (Германія); Вольга Сазыкіна, Аляксей Лунёў, Міхаіл Гулін, Антаніна Слабодчыкава, Сяргей Шабохін (Беларусь).

Куратар — Валянціна Кісялёва.

Праект «Vis-a-Vis. Актуальныя дыялогі» — куратарскі праект, мэтаю якога з’яўляецца стварэнне прасторы для творчых камунікацый паміж мастаком, мастацтвазнаўцам і гледачом.

У праекце бяруць удзел мастакі з Германіі і Беларусі.

Кожнаму з удзельнікаў была дадзена магчымасць вызначыць актуальную тэму для камунікацыі адно з адным і з гледачом, выбраць форму і сродак яе перадачы. Часцяком для адэкватнай ацэнкі і інтэрпрэтацыі твора сучаснага мастацтва гледачу патрабуецца не толькі гатоўнасць да дыялога, але і пасярэднік у асобе мастацтвазнаўцы, крытыка. Наладзіць дыялог у межах праекта дапамогуць лекцыі, круглыя сталы і творчыя майстэрні, якія прапануюць нестандартныя шляхі набліжэння да аб’ектаў сучаснага мастацтва.

Дыялог як прынцып культурнага развіцця садзейнічае ўзаемаабмену паміж нацыянальнымі культурамі. Асобна ўзяты чалавек залучаецца ў гэты працэс шляхам суб’ектыўнага пераасэнсавання «сваёй» і «чужой» культур. На актывізацыю такога дыялога і скіраваны праект «Vis-a-Vis. Актуальныя дыялогі».

Выстава створана ў межах ментарскай праграмы з удзелам галерэі сучаснага мастацтва «Ў» і творчага аб’яднання «Новае таварыства выяўленчага мастацтва» («NGBK», Берлін). Праект праводзіцца ў межах ініцыятывы «Культура і развіццё» Інстытутаў імя Гётэ ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.