Активная арт-площадка для презентации актуального беларуского и европейского искусства

Минск, ул. Октябрьская, 19
(открытие в скором времени)

+375 29 366 75 16
(временный номер)

Сябры галерэi
  • ADSL
  • Livejournal
  • Art Activist
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
Падзеі
19 сакавіка - 21 траўня 2011

Творчыя сустрэчы з беларускімі мастакамі

У межах праекта «На шляху да сучаснага музея – 2011» ў перыяд з 19 сакавіка па 21 траўня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца восем творчых сустрэч з вядучымі мастакамі Беларусі. Кожная сустрэча – тэматычная і аб’ядноўвае творчасць трох ці чатырох мастакоў. Некаторыя з тэм: «Мастацтва і Рэпрэзентацыя Рэальнасці», «Арт-фатаграфія ў беларускім кантэксце »,  «Медыямастацтва: Draw.Film.Show.Repeat».

Сустрэчы будуць праходзіць кожную суботу з 12.00 да 15.00, мадэратарамі сустрэч выступяць маладыя мастацтвазнаўцы і арт-крытыкі, сярод якіх будзе праведзены конкурс у наміныці «Лепшы мадэратар творчай сустрэчы».
Акрамя таго, ў межах праекта «На шляху да сучаснага музея – 2011» адбудзецца   конкурс маладых арт-крытыкаў і мастацтвазнаўцаў у намінацыях: «Лепшы партрэтны артыкул пра беларускага мастака», «Лепшы аналітычны тэкст пра асобны твор беларускага мастака»,  «Лепшы відэаролік пра творчасць беларускага мастака», «Лепшы аналітычны тэкст пра праект».  
У сустрэчах будуць удзельнічаць: Сяргей Кірушчанка, Ігар Саўчанка, Уладзімір Цэслер, Артур Клінаў, Андрэй Лянкевіч, Тамара Сакалова, Васілі Васільеў, Сяргей Грыневіч, Антаніна Слабодчыкава, Міхаіл Гулін і інш.

Праект «На шляху да сучаснага музея – 2011» праходзіць ў Мінску ўжо ў трэці раз. Першы праект прайшоў у 2008 годзе. У той час мастак Андрэй Дурэйка апісаў сітуацыю ў сучасным беларускім мастацтве наступным чынам: «Галерэй няма, куратараў няма, крытыкаў няма, а мастакі ёсць». Сёння ж сітуацыя змянілася, конкурсы, арганізаваныя ў межах праекта, далі магутны імпульс да развіцця ў Мінску актуальнага мастацтва – удзельнікі праекта актыўна далучыліся да арт-працэсаў сталіцы і рэалізоўваюць сёння прафесійныя экспазіцыйныя праекты ў сферы сучаснага мастацтва.
Місія праекта – даць магчымасць маладым мастацтвазнаўцам, куратарам, мастакам, а ў гэтым годзе таксама і крытыкам заявіць  пра сябе на лакальнай і міжнароднай арт - сцэне (у лік журы конкурсу ўваходзяць вядомыя куратары і крытыкі  Літвы, Украіны, Германіі).

На сустрэчы запрашаюцца ўсе жадаючыя!

Сачыце за інфармацыяй на старонцы праекта
І на сайце галерэі сучаснага мастацтва «Ў»

Кантактная інфармацыя па пытаннях арганізацыі сустрэч:
+375 29 756-04-36 (МТС)
+375 29 685-08-70 (Velcom)



Праграма сустрэч:

19.03.2011 / сб / “Медыямастацтва: Draw.Film.Show.Repeat”
мастакі:  Аляксей  Фёдараў,  Антон Слюнчэнка,  Андрэй Бусел / мадэратар – Марыя Ігнатава

26.03.2011 / сб /  “Мастак і глядач: мастацтва узаемадзеяння"
мастакі: арт-суполка “Пазітыўныя дзеянні”,  Віктар Пятроў, Вольга Сазыкіна / мадэратар – Ілона Дзергач

02.04.2011/ сб / “Мастацтва і Рэпрезентацыя Рэальнасці”
мастакі: Руслан Вашкевіч, Аляксандр Некрашэвіч, Леанід Хобатаў, Зоя Луцэвіч  / мадэратар – Таццяна Цыган

09.04.2011/ сб /  “Мастацтва і Абстрактнае: паміж рэальным і неспасцігальным”
мастакі: Сяргей Кірушчанка, Тамара Сакалова, Аляксей Іваноў, Захар Кудзін / мадэратар – Оля Андрухіна

16.04.2011/ сб /  " Беларускі insight: элітарнасць масавай культуры"
мастакі:  Артур Клінаў, Міхаіл Гулін, Владзімір Цэслер, Сяргей Грыневіч /
мадэратар – Марыя Булка

23.04.2011/ сб / “Мастацтва і Знойдзены Аб’ект”
мастакі: Аляксей Лунёў, Сяргей Шабохін, Антаніна Слабодчыкава  / мадэратар – Таццяна Арцімовіч

07.05.2011/ сб / "Арт-фатаграфія ў беларускім кантэксце”
мастакі:  Ігар Саўчанка, Адрэй Лянкевіч, Сяргей Ждановіч / мадэратар – Ганна Самарская

Шаноўныя сябры!

У сувязі з працоўнай суботай 14 траўня, фінальная сустрэча праекта "На шляху да сучаснага музею - 2011" пераносіцца на 21 траўня 2011 (субота).
У тэматычнай сустрэчы "Аб'ёмныя формы. Беларуская скульптура і інсталяцыя" прымуць удзел Васіль Васільеў, Канстанцін Селіханаў, Канстанцін Мужаў/ мадэратар - Андрэй Ардыновіч.